Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Непараўнальна больш людзей будзе 25 сакавіка, і да Бангалёру яны ня пойдуць». Мікола Статкевіч пра «Марш недармаедаў» у Менску


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды сёньняшнія акцыі недармаедаў, якія прайшлі ў Менску і іншых гарадах Беларусі.

Ён сказаў, што ў «Маршы недармаедаў» у Менску ня браў удзелу.

— Я задаволены, што гэтая акцыя адбылася без эксцэсаў. Гэта вельмі важна на фоне той кампаніі запалохваньня, якую праводзяць улады і ў якой — на жаль, яны ня могуць не пісаць пра гэта — мусяць удзельнічаць незалежныя СМІ. То бок людзі пабачылі, што, нягледзячы на ўсе страшылкі, аўтазакі, водапалівальныя машыны, людзі сабраліся, прайшлі без усялякіх правакатараў. Безумоўна, 25 сакавіка людзей будзе нашмат болей, і, безумоўна, да Бангалёру яны ўжо ня пойдуць.

— Аднак акцыя ў Менску не абышлася без затрыманьняў, затрымалі анархістаў...

— Шкада гэтых малых. Чамусьці іх прызначаюць крайнімі, самымі страшнымі, яны за гэта толькі вось церпяць. Але яны малайцы, яны не здаюцца, усё роўна выходзяць. Мая павага ім.

— Сёньня адбыліся акцыі і ў іншых гарадах. У Магілёве, Горадні...

— Беларусь не напалоханая. Але, безумоўна, у прапорцыях па колькасьці ўдзельнікаў Менск тут сёньня выглядаў ня вельмі. Але, мабыць, насамрэч людзі вырашылі ўсё ж такі сканцэнтравацца на 25-м і ня ўсе хочуць хадзіць, як і я, на той Бангалёр. Таму я думаю, што нашмат болей, непараўнальна больш людзей будзе 25 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG