Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ двойчы штрафавала старшыню БНФ Аляксея Янукевіча на шляху ў Горадню. АБНОЎЛЕНА


Аляксей Янукевіч

"Мяне спынілі, можна сказаць, выхапілі з плыні аўтамабіляў. Цяпер правяраюць пасьведчаньне кіроўцы па базе, якая, вядома, не працуе. Сказалі, будуць зьвязвацца з цэнтрам. Там паведамілі, што ідзе нейкая прафіляктыка, праверыць пасьведчаньне пакуль не ўдаецца. Проста чакаем зараз. Ужо паўтары гадзіны", - сказаў Янукевіч Свабодзе.

У 17.00 Янукевіч паведаміў, што супрацоўнікі ДАІ выпісалі яму штраф за адсутнасьць тэхагляду. Лідэр БНФ мае намер пасьпець на акцыю ў Горадню.

У 18.00 Янукевіч паведаміў, што спынены супрацоўнікамі ДАІ паўторна каля Шчучына. Яго хочуць аштрафаваць за нібыта пратэрмінаваную аптэчку.

«Марш недармаедаў» у Горадні прызначаны на 18.00. Палітычныя актывісты прасілі ў гарадзкіх уладаў дазволу на акцыю, але атрымалі адмову.

14 сакавіка ў Горадні судзілі 12 чалавек, датычных да арганізацыі «Маршу недармаедаў». Трое зь іх, у тым ліку лідэр гарадзенскай філіі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, арыштаваныя на тэрмін ад 13 да 15 сутак. Іншыя атрымалі штрафы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG