Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Дыяну Серадзюк будуць судзіць за ўдзел у абароне Курапатаў


Абарона Курапатаў, 21 лютага

Журналістку сайта Eurobelarus.info Дыяну Серадзюк 16 сакавіка выклікаюць у суд Першамайскага раёну за ўдзел у мітынгу каля Курапатаў, які адбыўся 21 лютага.

Серадзюк вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Яна паведаміла, што па гэтай справе абвінавачваюцца 8 чалавек.

«Адразу 8 чалавек па адной справе праходзяць, і ва ўсіх абвінавачаньні пад капірку: «у складзе групы грамадзян, актыўна пікетавала, замінала будоўлі, выказвала сваё незадавальненьне, вешала бел-чырвона-белыя сьцягі, ламала агароджу і кідалася пад тэхніку, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавала...» — распавядае Дыяна пра адміністрацыйную справу. — Пры тым, што супрацоўнікаў у форме там не было, пратакол ніхто не складаў, паведамляе БАЖ.

15 сакавіка ў судзе, знаёмячыся са справай, дзяўчына даведалася, што яна нібыта адмовілася падпісаць пратакол.

Доказы ў справе — матэрыялы «Белсату», «Нашай Нівы», Tut.by.

«Я знайшла матэрыял Tut.by, які вёў тэкставую і відэатрансьляцыю з акцыі, і там выдатна бачна, што я нічога падобнага не рабіла», — кажа журналістка.

Паводле артыкула 23.34 (1) КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў) апошнімі днямі судзілі журналістку Радыё Свабода Галіну Абакунчык, карэспандэнтку «Белсату» Кацярыну Бахвалаву.

У сувязі з адміністрацыйным парушэньнем паводле артыкула 23.34 КаАП позвы ў суд атрымалі журналістка-фрылансэр з Гомля Ларыса Шчыракова і старшыня Гомельскай філіі ГА «БАЖ» Анатоль Гатоўчыц.

XS
SM
MD
LG