Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Канапацкая пойдзе на «Марш недармаедаў» на мыліцах

абноўлена

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сказала Свабодзе, што пойдзе на сёньняшнюю акцыю пратэсту супраць дэкрэту нумар 3 на мыліцах:

«Я вельмі хачу паўдзельнічаць у акцыі. Вядома, мне цяжка ісьці на мыліцах разам з пратэстоўцамі ўсю дарогу. Таму я вырашыла толькі выступіць на акцыі. Думаю, людзі зразумеюць мой стан і гэтае маё рашэньне».

Ганна Канапацкая зламала нагу ў канцы лютага. Тады ж лекары сказалі, што лячэньне зойме прыкладна шэсьць тыдняў.

Дэпутатка Ганна Канапацкая на мыліцах ля Маладэчанскага РУУС, куды завезьлі затрыманых падчас «Маршу недармаедаў» 10 сакавіка, у тым ліку Губарэвіча, Кавалькову, Лябедзьку і Рымашэўскага
Дэпутатка Ганна Канапацкая на мыліцах ля Маладэчанскага РУУС, куды завезьлі затрыманых падчас «Маршу недармаедаў» 10 сакавіка, у тым ліку Губарэвіча, Кавалькову, Лябедзьку і Рымашэўскага

Ганна Канапацкая паведаміла таксама, што сёньня, у Дзень Канстытуцыі, яна перадала прапанову дэпутатам Палаты прадстаўнікоў разгледзець пытаньне аб звароце ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб адпаведнасьці дэкрэту № 3 Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.

Згодна зь беларускім заканадаўствам правам звароту ў Канстытуцыйны суд валодаюць прэзыдэнт, абедзьве палаты Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд і Савет Міністраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG