Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» у Менску
«Марш недармаедаў» у Менску

«Недармаеды» прайшлі маршамі па Менску, Горадні і Магілёве. Жывая трансьляцыя

абноўлена

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

Сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка паведаміла карэспандэнту Свабоды, што ў Менску пасьля дазволенага ўладамі «Маршу недармаедаў» былі затрыманыя анархісты.

«Ёсьць інфармацыя, што іх затрымалі, і ёсьць відэа. Супрацоўнікі міліцыі распылілі газ падчас затрыманьня ў тралейбусе. Таксама піша актывіст руху „За свабоду“ Пётар Маркелаў, што яго затрымалі, калі ён суправаджаў анархістаў». Пётар Маркелаў паведаміў праз тэлефон, што разам зь ім у пастарунку 30-35 чалавек.

У Магілёве затрыманыя ўдзельнікі «Маршу недармаедаў». Вядомыя імёны

Пасьля сканчэньня акцыі ў Магілёве затрымалі як мінімум траіх удзельнікаў: Дзьмітрый Люнтаў, Алена Кісель і Канстанцін Чарноў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пасадзілі іх у міліцэйскае аўта. Іншыя пратэстоўцы перагарадзілі дарогу і не даюць машыне ехаць. Такім чынам яны спрабуюць перашкодзіць затрыманьню.

Спроба затрыманьня арахістаў

Акцыя ў Магілёве скончылася, пратэстоўцы не захацелі размаўляць з дэпутатам Марзалюком

«Марш недармаедаў» у Магілёве сабраў блізу 500 чалавек, хоць яго асноўныя арганізатары арыштаваныя. Людзі сабраліся каля будынка № 29 на вуліцы Ленінскай і прайшлі да кінатэатра «Радзіма», які знаходзіцца на гэтай жа вуліцы.

Да пратэстоўцаў выходзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, якім сказаў, што «ўлады ўлічылі памылкі што да дэкрэту № 3 і спрабуюць іх выправіць». На гэта пратэстоўцы адказалі споклічамі: «Ганьба!» і «Сыходзь!».

Удзельнікі акцыі адзначаюць, што прычына іх незадаволенасьці ня толькі дэкрэт «пра дармаедаў», але цэлы шэраг іншых праблем, выкліканых эканамічным станам у краіне.

Ігар Марзалюк
Ігар Марзалюк

У Горадні працягваецца спрэчка пратэстоўцаў з прадстаўнікамі адміністрацыі. Людзі скандуюць «Ганьба!».

Дзяніс Садоўскі заклікаў прыйсьці на акцыю 25 сакавіка ў Менску.

У Горадні чыноўнікі запрасілі пратэстоўцаў у залю, тыя адмовіліся

Намесьніца старшыні гарадзенскага гарвыканкаму Зоя Кулеша выйшла да пратэстоўцаў на пл. Леніна і паведаміла, што старшыня выканкаму Мечыслаў Гой чакае людзей у будынку выканкаму.

Пратэстоўцы ўказалі на тое, што ў актавай залі зьмесьціцца толькі 250 чалавек, а на плошчы ў чатыры разы болей.

«Падыміце рукі, хто застаўся без работы», — запатрабавала Кулеша.

У адказ розныя галасы агучылі, што праблема нашмат болей, чым «дармаедзтва».

У Менску завяршаецца шэсьце на скрыжаваньні вуліц Сурганава і Багдановіча.

Горадня. Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Кулеша выйшла да пратэстоўцаў. Яна запрасіла ўдзельнікаў у залю гарвыканкаму. «Я прашу выдзеліць групу прадстаўнікоў, — кажа Кулеша. — Увесь горад ня пройдзе. Вы просіце дыялёгу, мы гатовыя. Давайце пройдзем у актавую залю». Адзін з удзельнікаў кажа, што гарадзкія ўлады забаранілі ім акцыю, удзельнікаў арыштавалі. Пратэстоўцы не пагаджаюцца ісьці ў актавую залю гарвыканкаму.


«У людзей многа набалела», кажуць пратэстоўцы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG