Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падсудны пэнсіянэр з Горадні: «Прашу прабачэньня, што галасаваў за Лукашэнку»


Абвінавачаныя напярэдадні суду. Мікалай Салянік — трэці справа. У Горадні за ўдзел у «Маршы недармаедаў» сёньня судзяць 13 чалавек

У Горадні на судзе за марш недармаедаў пэнсіянэр Мікалай Салянік заявіў на працэсе:

«Я не ўхваляю гэты антынародны дэкрэт».

Падсудны цытуе Канстытуцыю, артыкулы, якія гарантуюць правы грамадзян на мірныя сходы і мітынгі:

«Што я парушыў з гэтай Канстытуцыі? Я вінаваты, што выбіраў гэтага чалавека на прэзыдэнта і прашу прабачэньня ва ўсіх, хто тут прысутнічае. Мне крыўдна за краіну. Я ганаруся, што быў на гэтым мітынгу, хоць і трапіў туды выпадкова».

Мікалай Салянік заявіў адвод судзьдзі, але адвод судом ня быў задаволены.

Усяго ў Горадні сёньня судзяць 13 чалавек за ўдзел у акцыі недармаедаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG