Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі сырыйскай апазыцыі заявілі пра байкот перамоваў у Астане

Папярэдні раўнд мірных перамоваў па Сырыі, Астана, люты 2017 году
Папярэдні раўнд мірных перамоваў па Сырыі, Астана, люты 2017 году

Прадстаўнікі сырыйскіх апазыцыйных групаў заявілі, што яны ня будуць удзельнічаць у заплянаваных на 14 сакавіка ў сталіцы Казахстану Астане мірных перамовах. Сваё рашэньне яны тлумачаць нежаданьнем Расеі і Сырыі выконваць заключаныя ў сьнежні дамоўленасьці аб спыненьні агню.

«Расея працягвае свае злачынствы ў Сырыі супраць цывільнага насельніцтва і падтрымку злачынстваў сырыйскага рэжыму», — сказаў адзін з прадстаўнікоў апазыцыі Усама Абу Зайд.

Сырыйскія паўстанцкія групы 11 сакавіка заклікалі адкласьці перамовы ў Казахстане і заявілі, што наступныя кантакты будуць залежаць ад таго, ці сырыйскі ўрад і ягоныя саюзьнікі далучацца да спыненьня агню.

Апазыцыянэры заявілі, што ўрадавыя сілы і тыя, якія падтрымліваюцца Іранам, працягваюць бамбаваць раёны паблізу Дамаску, Хомса, Дэраа і Ідліба, а таксама рыхтуюцца да штурму двух раёнаў на ўскраіне сырыйскай сталіцы.

XS
SM
MD
LG