Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі парлямэнт зацьвердзіў законапраект аб Брэксыце


Паседжаньне Палаты лордаў брытанскага парлямэнту
Паседжаньне Палаты лордаў брытанскага парлямэнту

Палата лордаў брытанскага парлямэнту ў панядзелак ухваліла канчатковы варыянт законапраекту, які дае ўраду права пачаць працэс выхаду Вялікай Брытаніі з Эўрапейскага зьвязу. Раней ён быў ухвалены Палатай грамадаў. Прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй можа абвясьціць пра пачатак працэдуры так званага Брэксыту ўжо ў аўторак, 14 сакавіка.

Урад унёс законапраект у парлямэнт у канцы студзеня і настойваў на тым, што ён павінен быць прыняты ў нязьменным выглядзе. Ніжняя палата ўхваліла прапанову ўраду, аднак палата лордаў, у якой ва ўрадзе няма большасьці, на пачатку сакавіка ўнесла ў законапраект дзьве папраўкі. Першая тычылася прадастаўленьня гарантый грамадзянам ЭЗ, што знаходзяцца на тэрыторыі краіны, другая — надзяленьня парлямэнту магчымасьцю заблякаваць дзеяньні ўраду па выхадзе з Эўразьвязу. Аднак пасьля таго, як ніжняя палата адпрэчыла папраўкі, палата лордаў прыняла закон бязь іх.

Працэс выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ павінен быць пачаты да 31 сакавіка і можа заняць да двух гадоў.

У чэрвені 2016 году большасьць жыхароў Брытаніі на рэфэрэндуме выказаліся за выхад з Эўразьвязу. Нягледзячы на тое, што большасьць парлямэнтарыяў былі супраць Брэксыту, прадстаўнікі вядучых партый — кансэрватары і лейбарысты — заявілі, што выканаюць волю выбарнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG