Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік НАТО заклікаў саюзьнікаў нарошчваць фінансаваньне саюзу


Енс Столтэнбэрг выступае на прэс-канфэрэнцыі у Брусэлі, 13 сакавіка 2017 году

Енс Столтэнбэрг заклікаў краіны NATO павялічыць выдаткі на абарону. Гэта патрабаваньне супадае з пазыцыяй Вашынгтона, які дабіваецца ад эўрапейскіх партнэраў па NATO нарошчваньня фінансаваньня патрэбаў Паўночнаатлянтычнага саюзу. На думку Столтэнбэрга, карэкціроўка фінансавага ўнёску будзе садзейнічаць «захаваньню трываласьці трансатлянтычных сувязяў».

Кіраўнік NATO прадставіў свой штогадовы даклад пра стан спраў у самым буйным у сьвеце ваенна-палітычным саюзе, зьвярнуўшы ўвагу журналістаў, што паміж чальцамі гэтага саюзу па-ранейшаму няма справядлівага разьмеркаваньня фінансавага цяжару. Дзяржавамі, якія прытрымліваюцца мэтавага паказьніка выдаткаў на абарону — двух адсоткаў ад ВУП — цяпер зьяўляюцца ЗША, Вялікая Брытанія, Эстонія, Грэцыя і Польшча.

Столтэнбэрг нагадаў, што дамоўленасьць аб такім разьмеркаваньні фінансавага ўнёску кожнага з саюзьнікаў была дасягнутая «на вышэйшым узроўні» — пры сустрэчы прэм’ер-міністраў і прэзыдэнтаў у 2014 годзе.

Паводле дадзеных за 2015 год, агульныя выдаткі 28-мі краінаў NATO на абарону склалі каля 900 мільярдаў даляраў. Доля ЗША ў гэтых выдатках — 640 мільярдаў даляраў.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі прэзыдэнт Дональд Трамп казаў, што ЗША, магчыма, ня будуць абараняць тых саюзьнікаў, якія не выконваюць свае фінансавыя абавязацельствы. Гэта выклікала непакой сярод іншых чальцоў NATO, асабліва ў краінаў, якія мяжуюць з Расеяй.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG