Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародная амністыя»: Беларускія пратэсты сталі нечаканасьцю для ўладаў


Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прыняла заяву з нагоды затрыманьняў удзельнікаў масавых выступаў і журналістаў у Беларусі.

У заяве «Міжнароднай амністыі», апублікаванай у панядзелак, адзначаецца масіраваны наступ праваахоўных органаў на права грамадзян свабодна выказваць сваё меркаваньне і свабодна ладзіць мірныя сходы. У мінулыя выходныя дзесяткі мірных пратэстоўцаў і журналісты падвергнуліся затрыманьням і арыштам у розных гарадах Беларусі.

«На фоне здушэньня грамадзянскіх свабодаў у Беларусі, размах цяперашніх выступаў пратэсту ня мае прэцэдэнту ў апошнія гады. Выглядае, выступы зрабіліся нечаканасьцю для ўладаў», заявіў дырэктар Эўрапейскага і Цэнтральнаазіяцкага аддзяленьня «Міжнароднай амністыі» Джон Дальхайзэн.

XS
SM
MD
LG