Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс затрыманых падчас сакавіцкіх акцыяў склалі праваабаронцы, там ужо 76 чалавек


Праваабарончы цэнтар «Вясна» і ініцыятыва «Дзея»​ склалі адзіную табліцу затрыманьняў удзельнікаў абароны Курапатаў і «маршаў недармаедаў». У шэрагу гарадоў Беларусі было затрымана больш за 70 чалавек — прадстаўнікоў апазыцыі, грамадзянскіх актывістаў, пратэстоўцаў, журналістаў.

У сьпісе адзначаюцца адміністрацыйныя штрафы і арышты ўдзельнікаў пратэсту, а таксама паўторныя затрыманьні.

Праваабаронцы кажуць, што інфармацыя ў табліцы мяняецца з паступленьнем новых фактаў.

Паводле «Вясны», ад 3 сакавіка ўлады пачалі ўжываць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцыяў.

Праваабаронцы запатрабавалі ад уладаў Беларусі пачаць перамовы з шырокай грамадзянскай супольнасьцю і неадкладна вызваліць усіх арыштаваных грамадзян.

XS
SM
MD
LG