Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна: за месяц у Беларусь прыехалі каля 4,2 тысячы замежнікаў бязь візы


Аэрапорт Менск-1

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што за месяц дзеяньня парадку бязьвізавага ўезду ў Беларусь прыехаў 4201 іншаземец.

Паводле зьвестак камітэту, якія цытуе Інтэрфакс, часьцей за ўсіх карысталіся магчымасьцю бязьвізавага ўезду немцы — за мінулы месяц у Беларусь бязь візы прыехалі 679 грамадзян гэтай краіны. Таксама ў ліку лідэраў палякі — 516 чалавек, італьянцы — 459, французы — 243, брытанцы — 237 і амэрыканцы — 207.

Бязьвізавы рэжым ўезду ў Беларусь пачаў дзейнічаць 12 лютага. Прэзыдэнцкі ўказ устанаўлівае бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін ня больш за пяць сутак праз нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаваў. Указ датычыць 39 краінаў Эўропы, уключаючы ўвесь Эўрасаюз, а таксама Бразылію, Інданэзію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.

XS
SM
MD
LG