Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку памёр адзін зь лідэраў сэпаратыстаў Уладзімір Маковіч


Ілюстрацыйнае фота. Абвяшчэньне «незалежнасьці ДНР», 7 красавіка 2014 году
Ілюстрацыйнае фота. Абвяшчэньне «незалежнасьці ДНР», 7 красавіка 2014 году

У Данецку памёр адзін з былых лідэраў сэпаратысцкай «Данецкай народнай рэспублікі» Ўладзімер Маковіч. Яму было 54 гады. Сьмерць наступіла 12 сакавіка ў выніку «пухліны галаўнога мозгу», паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на крыніцы ў Данецку.

Маковіч першым абвясьціў «Данецкую народную рэспубліку». Гэта адбылося ў зале пасяджэньняў Данецкай рэгіянальнай адміністрацыі ў красавіку 2014 году. У ліпені ён узначаліў «народны савет ДНР». Пасля Маковіч увайшоў у склад часовага ўраду, затым стаў намесьнікам старшыні прэзыдыюма «вярхоўнага савета ДНР» і ў хуткім часе на нейкі час стаў кіраўніком так званага парлямэнта сэпаратысцкай рэспублікі.

У апошнія месяцы памерлі або былі забітыя некалькі былых або дзейных дзеячоў сэпаратысцкіх арганізацый на ўсходзе Украіны. Так, у канцы студзеня 2017 году памёр грамадзкі, вайсковы і палітычны дзяяч самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў, яму было 47 гадоў. У пачатку лютага 2017 году забіты палявы камандзір Міхаіл Талстых па мянушцы Гіві. У сярэдзіне кастрычніка мінулага году загінуў палявы камандзір Арсен Паўлаў па мянушцы Матарола.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG