Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства культуры пацьвердзіла: Будоўля каля Курапатаў спыненая


Пратэст супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру каля Курапатаў 24 лютага 2017 году

«Згодна з атрыманай ад Менгарвыканкама інфармацыяй будаўнічыя работы на пляцоўцы па вуліцы Мірашнічэнкі спыненыя» — такі адказ атрымала ад Міністэрства культуры актывістка ініцыятывы «За выратаваньне Курапатаў» Ганна Шапуцька.

22 лютага Шапуцька перадала ў Міністэрства культуры зварот-патрабаваньне спыніць будаўніцтва ў ахоўных зонах мэмарыялу Курапаты і вызначыць, як такое будаўніцтва стала магчымым, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. Пад ім паставілі подпісы Уладзімер Рамановіч, Павал Севярынец, Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс, Андрэй Мельнікаў, Антон Матолька і іншыя.

Курапацкая варта. 15 дзён абароны ў фота

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG