Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі прэзыдэнт назваў улады Нідэрляндаў «перажыткамі нацызму»


Мэўлют Чавушаглу зьбіраўся прыляцець у Ратэрдам для ўдзелу ў агітацыйным мітынгу перад рэфэрэндумам аб папраўках у канстытуцыю Турцыі.

Мэр Ратэрдама забараніў мерапрыемства зь меркаваньняў бясьпекі, пасьля чаго самалёту з дыпляматам на борце не дазволілі зрабіць пасадку.

Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган у адказ на адмову кіраўніку МЗС ва ўезьдзе назваў улады Нідэрляндаў «перажыткамі нацызму». Ён паабяцаў прыняць у адказ абмежавальныя меры на палёты галяндзкіх самалётаў у Турцыю.

У пачатку сакавіка Эрдаган параўнаў палітыку Нямеччыны ў дачыненьні да Анкары зь дзеяньнямі нацыстаў пасьля таго, як некалькі нямецкіх гарадоў адмовіліся даць пляцоўкі для агітацыі двум турэцкім міністрам.

У красавіку ў Турцыі пройдзе рэфэрэндум па пакеце зьменаў у асноўным законе краіны. На ім будзе вырашацца пытаньне зьмены формы праўленьня з парлямэнцкай на прэзыдэнцкую. Праціўнікі новаўвядзеньняў асьцерагаюцца засяроджваньня ўлады ў руках аднаго палітыка, што можа прывесьці да парушэньняў правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG