На гэтым тыдні Мэй заявіла, што Лёндан і ЭЗ гатовыя прыступіць да перамоваў аб умовах Брыксыту. Працэс выхаду першапачаткова плянавалася запусьціць да канца сакавіка. На хуткім пачатку так званага Брэксыту настойвае кабінэт міністраў.
У чэрвені 2016 года жыхары Вялікабрытаніі выказаліся за выхад з Эўразьвязу. У сярэдзіне лютага Палата абшчын ухваліла законапраект, які дае права ўраду пачаць перамовы пра Брэксыт. Дакумэнт быў перададзены ў Палату лордаў, якая яго таксама ўхваліла, але з папраўкамі.