Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілон Маск прапанаваў Аўстраліі вырашыць яе энэргетычныя праблемы


Ілон Маск

Кіраўнік карпарацыі Tesla Ілон Маск прапанаваў ураду Аўстраліі дапамогу ў вырашэньні энэргетычных праблем. Па словах Маска, ён гатовы на працягу 100 дзён змантаваць электрычны акумулятар коштам 25 мільёнаў даляраў і ў выпадку парушэньня ім заяўленага тэрміну здачы аб’екту — перадаць яго Аўстраліі бясплатна.

Прапанова Ілона Маска зьявілася ўсьлед за некалькімі аварыямі на энэргетычных аб’ектах штату Паўднёвая Аўстралія, у прыватнасьці, адключэньнямі падачы электрычнасьці на прамысловых прадпрыемствах на працягу двух тыдняў. Гэтыя інцыдэнты выклікалі занепакоенасьць аўстралійскіх вытворцаў.

Аўстралія знаходзіцца сярод тых дзяржаў сьвету, якія больш за ўсё маюць патрэбу ў аднаўляльных крыніцах энэргіі, інфармуе агенцтва Reuters. На гэтым тыдні кампанія Tesla выпусьціла на аўстралійскі рынак свой новы прадукт — літый-іённы акумулятар Powerwall 2, прызначаны для захаваньня энэргіі для бытавога выкарыстаньня, ссоўваньня нагрузак спажываньня і для рэзэрвовага сілкаваньня.

XS
SM
MD
LG