Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адмовілася падпісаць выніковы дакумэнт саміту ЭЗ з-за Туска


Бэата Шыдла
Бэата Шыдла

Польшча ў знак пратэсту не падпісала выніковы дакумэнт саміту Эўразьвязу ў Бруселі, на якім Дональд Туск быў пераабраны старшынём Эўрапейскай Рады.

Паводле польскага прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла, саміт нельга лічыць такім, які адбыўся, паколькі рашэньне аб пераабраньні Туска не было ўзгоднена з Варшавай. Адмова Польшчы ад падпісаньня дакумэнту ня будзе мець юрыдычных наступстваў.

На саміце 9 сакавіка кандыдатуру былога прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска падтрымалі 27 з 28 кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу. Супраць выступіла Польшча. Кіраўніцтва кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» заявіла, што Туск падтрымлівае апазыцыю, якая «хоча скінуць урад».

Туск стаў старшынём Эўрапейскай Рады 1 сьнежня 2014 году. Пасьля пераабраньня яго мандат быў падоўжаны да сьнежня 2019 году. Адзін чалавек можа займаць гэтую пасаду ня больш за два тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG