Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка: Лукашэнка разумее, што Беларусь трэба кансалідаваць напярэдадні сурʼёзных выпрабаваньняў


Віктар Юшчанка пазытыўна ацэньвае шэраг заяваў Аляксандра Лукашэнкі, якія, на думку былога прэзыдэнта Ўкраіны, сьведчаць пра разуменьне Лукашэнкам сытуацыі, у якой апынулася постсавецкая прастора.

«Мне падабаецца рэакцыя прэзыдэнта Беларусі адносна ўзаемаадносінаў з Расеяй, калі зьяўляюцца пытаньні мяжы, пытаньні беларускай мовы. Усё гэта сымптаматыка таго, што прэзыдэнт Беларусі разумее, што Беларусь трэба кансалідаваць і рыхтаваць да сурʼёзных выпрабаваньняў. Мне здаецца, гэта рэакцыя ў правільным кірунку», — заявіў Віктар Юшчанка ў Коўне, дзе адбываецца Балтыйска-Чарнаморскі форум «Праз дыялёг да даверу і міру».

Юшчанка распавёў, што падчас сёньняшняй сустрэчы ў рамках ініцыятывы будзе абмяркоўвацца плян захадаў для бясьпекі ва Ўсходнй Эўропе.

«Нам трэба трэба рыхтавацца да складанага пляну — наводзіць парадак у бясьпецы ва Ўсходняй Эўропе. Вось уласна кажучы, мы і хочам прысьвяціць свой час, час былых прэзыдэнтаў Усходняй Эўропы, распрацоўцы такой ініцыятывы — ацэнкі сытуацыі і дарожнай мапы па яе ўрэгуляваньні», — адначыў Віктар Юшчанка.

Балтыйска-Чарнаморскі форум «Праз дыялёг да даверу і міру» быў створаны летась у сьнежні ў Кіеве. Да гэтай плятформы далучыліся былыя кіраўнікі краін рэгіёну — Станіслаў Шушкевіч, Лех Валэнса, былыя прэзыдэнты Ўкраіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Эстоніі, а таксама былы дзяржсакратар Расеі Генадзь Бурбуліс. Усе гэтыя палітыкі ўвайшлі ў склад рады старэйшын новай Балта-Чарнаморскай ініцыятывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG