Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качанава: Не спрацавалі мясцовыя органы ўлады


Кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава заявіла, што кожны чалавек павінен «удзельнічаць у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў».

«Для таго каб выконваліся тыя сацыяльныя гарантыі, якія ўзяла на сябе дзяржава, вядома, мы разумеем, што кожны чалавек павінен працаваць і ўдзельнічаць у фінансаваньні гэтых выдаткаў», — цытуе Натальлю Качанаву агенцтва БЕЛТА.

Адносна дэкрэту № 3 (так званага «дэкрэту аб дармаедах»), кіраўніца адміністрацыі заявіла пра «пралікі» мясцовых органаў улады: «Перш за ўсё тут не спрацавалі кіраўнікі мясцовых органаў улады, якія павінны былі правесьці выразную тлумачальную працу зь людзьмі».

Камэнтуючы сёньняшнюю нараду ў Лукашэнкі, Качанава сказала, што «задачы пастаўленыя няпростыя. Сёньня трэба адпрацаваць кожнае паведамленьне, якое паступіла. Вылучыць тых людзей, якія павінны плаціць гэты збор. Прычым плаціць яго павінны тыя, хто сапраўды не працуе. Дадзены дэкрэт — не фінансавы і эканамічны дакумэнт, а сацыяльны. Людзі павінны ўдзельнічаць у фінансаваньні дзяржаўных расходаў. І таму стаіць задача перш за ўсё вызначыць тых людзей, якія павінны і могуць працаваць».

Качанава пацьвердзіла, што будзе пашыраны пералік асобаў, якія будуць вызваленыя ад выплаты збору, і што на год збор з усіх катэгорыяў прыпыняецца.

Як стала вядома пасьля сёньняшняй нарады ў Лукашэнкі, спагнаньне «збору з дармаедаў» прыпынена на бягучы год рашэньнем Аляксандра Лукашэнкі. Тым, хто ўжо сплаціў збор, грошы вяртаць пакуль ня будуць: Лукашэнка заявіў, што тыя грошы «пойдуць у залік» на наступны год, але калі ў 2016 годзе «дармаед» знайшоў працу, тады грошы за 2015 год яму вернуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG