Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанж: Wikileaks дасьць вытворцам тэхнікі доступ да дакумэнтаў ЦРУ


Джуліян Асанж

Арганізацыя Wikileaks гатовая даць доступ да тэхнічнай інфармацыі з сакрэтных дакумэнтаў базы дадзеных Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША вытворцам электронных прыладаў.

Пра гэта заявіў заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж. Паводле яго словаў, такім чынам тэхнічныя карпарацыі змогуць зрабіць прылады сувязі больш бясьпечнымі. Асанж адзначыў, што карпарацыі самі папрасілі ў Wikileaks раскрыць падрабязнасьці пра хакерскія інструмэнты ЦРУ.

7 сакавіка партал WikiLeaks апублікаваў новую сэрыю сакрэтных дакумэнтаў з базы дадзеных ЦРУ. Згодна з уцечкай, ЦРУ валодае праграмамі сачэньня ў смартфонах iPhone, апэрацыйных сыстэмах Android і Windows, а таксама тэлевізарах Samsung. Гаворка ідзе пра найбуйнейшую публікацыі WikiLeaks за ўвесь час існаваньня арганізацыі.

Сапраўднасьць матэрыялаў, агучаных WikiLeaks, пацьвердзіў былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдвард Сноўдэн.

Пасьля публікацыі першай часткі дакумэнтаў Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША абвясьціла пра намер пачаць маштабны пошук крыніцы уцечак WikiLeaks.

XS
SM
MD
LG