Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12-гадовы хлопчык загінуў, калі на яго ўпалі футбольныя вароты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трагедыя здарылася 8 сакавіка ў Салігорскім раёне. Пра гэта паведамляе сайт mlyn.by са спасылкай на Салігорскі раённы аддзел Сьледчага камітэту.

Цяпер праводзіцца дасьледчая праверка па факце сьмерці падлетка.

«Днём 8 сакавіка паступіла паведамленьне ад дыспэтчара хуткай мэдыцынскай дапамогі пра сьмяротнае траўмаваньне непаўналетняга жыхара Салігорскага раёну 2004 году нараджэньня. У ходзе разбору сьледзтвам папярэдне ўстаноўлена, што кампанія падлеткаў гуляла зь мячом на стадыёне Чырвонаслабодзкай школы. Паводле відавочцаў, загінулы павіс на мэталічных футбольных варотах і пачаў іх разгойдваць. Вароты ўпалі, ад атрыманых траўмаў дзіця сканала. Іншыя хлопцы не пацярпелі», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту Менскай вобласьці Тацяна Беланогая.

У рамках праверкі прызначана судова-мэдыцынская экспэртыза, зафіксаваныя паказаньні відавочцаў трагедыі, робіцца комплекс захадаў, накіраваных высьвятленьне ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG