Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўку рэфінансаваньня працягваюць зьніжаць: цяпер будзе 15%


Нацыянальны банк Беларусі пастанавіў зьнізіць ад 15 сакавіка стаўку рэфінансаваньня з 16% да 15% гадавых.

Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых апэрацыях падтрымкі бягучай ліквіднасьці банкаў зьніжаюцца з 20% да 18% гадавых, а стаўкі па пастаянна даступных апэрацыях выключэньня ліквіднасьці — з 11% да 10% гадавых.

Рубель расьце да даляра і эўра, стаўку рэфінансаваньня зьніжаюць. Што адбываецца, тлумачыць Злотнікаў

Cтаўка рэфінансаваньня, празь якую Нацбанк уплывае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, стаўкі па дэпазытах і крэдытах, зьніжаецца трэці раз за год: у студзені яе зьнізілі з 18% да 17%, у лютым — да 16%.

Эканаміст Леанід Злотнікаў распавядаў Свабодзе, што Нацбанк плянаваў зьнізіць стаўку рэфінансаваньня толькі да 16% і толькі да канца 2017 году, але яе зьніжаюць хутчэй праз «патрабаваньне танных грошай, ціск з боку дырэктарату і нараду наконт ліста Пракаповіча».

Тэмпы інфляцыі, запэўнівае Нацбанк, зьніжаюцца значнымі тэмпамі, чым чакалася раней. Інфляцыя на самой справе склала 11,8% за 2016 год, 0,9% за студзень. На 2017 год было заплянавана 9%, цяпер жа чакаецца, што інфляцыя ў лютым-красавіку ў гадавым выражэньні не перавысіць 8%. Беларускі рубель тым часам нязначна ўмацоўваецца да замежных валют. Пра тое, што, нягледзячы на рост цэнаў, заробкі ня вырасьлі, а шматлікія эканамічныя паказьнікі прадоўжылі падзеньне, Нацбанк ня згадвае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG