Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні «маршу недармаедаў» у Маладэчне затрымалі актывіста БХД


Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка 2017 году

У Маладэчне міліцыянты затрымалі Рамана Ганчарова, каардынатара мясцовай арганізацыі БХД, паведамляе сайт партыі.

Затрыманьне адбылося каля 19 гадзінаў 8 сакавіка на адной з вуліц гораду. Нарад міліцыі спыніў маладога чалавека нібыта для праверкі дакумэнтаў. У Рамана Ганчарова праверылі торбу, пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку 3 гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколу. У БХД мяркуюць, што затрыманьне зьвязанае з заплянаваным на 10 сакавіка ў Маладэчне «маршам недармаедаў».

Шэраг актывістаў БХД ужо маюць позвы ў суды ці складзеныя на іх пратаколы за акцыі, зьвязаныя з пратэстам супроць дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі № 3.

У Менску за акцыю 17 лютага пратаколы складзеныя на сустаршыняў БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага, у Магілёве за акцыю 19 лютага — на Алега Аксёнава, у Віцебску за акцыю 26 лютага — на Тацяну Севярынец, у Горадні — пратаколы на Сяргея Верамеенку і Галіну Ламашэвіч.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG