Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманы расеец з рэвальвэрам і 124 патронамі

Брэсцкая мытня распачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, які спрабаваў уехаць з Польшчы ў Беларусь у памежным пункце «Варшаўскі мост». Затрыманы меў пры сабе рэвальвэр і 124 патроны.

Брэсцкая мытня распачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, які спрабаваў уехаць з Польшчы ў Беларусь у памежным пункце «Варшаўскі мост».

Затрыманы меў пры сабе рэвальвэр і 124 патроны.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, на «чырвоным» калідоры падчас агляду аўтамабіля «Мэрсэдэс-Бенц», які рухаўся зь Нямеччыны і якім кіраваў грамадзянін Расеі, службовыя асобы выявілі сярод асабістых рэчаў кіроўцы 50 патронаў ва ўпакоўцы.

Падчас апытаньня на наяўнасьць абмежаваных і забароненых да перамяшчэньня тавараў кіроўца даў адмоўны адказ.

Аўтамабіль накіравалі ў бокс для надгляду, падчас якога ў чамадане з рэчамі расейца знайшлі рэвальвер Smith & Wesson Combat Second з убудаваным ствалом і сэрыйным нумарам на корпусе. Акрамя таго, у аўтамабілі і вопратцы грамадзяніна выяўлена яшчэ 74 патроны.

Паводле вынікаў балістычнай экспэртызы высьветлена, што пісталет прызначаны для стральбы патронамі, знойдзенымі ў машыне.

XS
SM
MD
LG