Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: разьмяшчэньне Расеяй ракет «Іскандэр» у Калінінградзе пагражае эўрапейскай бясьпецы


Міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль

Рашэньне Расеі разьмясьціць на пастаяннай аснове ў Калінінградзкай вобласьці ракетныя комплексы «Іскандэр» стала б ударам па эўрапейскай бясьпецы, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль расейскаму агенцтву «Інтэрфакс» 8 сакавіка.

«Менавіта таму мы вельмі ўважліва назіраем, што адбываецца ў Калінінградзе», — адзначыў Габрыэль.

Частка ракет клясы «Іскандэр» можа паражаць цэлі на адлегласьці да 700 кілямэтраў, што ў выпадку разьмяшчэньня ў расейскім паўанклаве на Балтыйскім моры ставіць пад пагрозу сталіцу Нямеччыны Бэрлін.

9 сакавіка Габрыэль павінен наведаць Расею. Сярод галоўных тэмаў ягоных перамоў зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым будзе таксама выкананьне менскіх дамоўленасьцяў.

Намесьнік старшыні Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Узброеных сілаў ЗША генэрал Пол Сэльва пацьвердзіў 8 сакавіка, што Расея разгарнула новыя крылатыя ракеты наземнага базаваньня сярэдняй далёкасьці, якія парушаюць «дух і намер» пагадненьня аб забароне такіх ракет.

XS
SM
MD
LG