Прыхільнікі такога рашэньня ў адміністрацыі ЗША лічаць, што гэта дасьць амэрыканскім вайскоўцам больш магчымасьцяў для рэагаваньня на непрадбачаныя сытуацыі на поле бою. Калі такое рашэньне будзе прынятае, то яно будзе азначаць адступленьне ад стандартнай практыкі адміністрацыі прэзыдэнта Барака Абамы. Цяпер канчатковае рашэньне аб мэтазгоднасьці разгортваньня некаторых вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі Сырыі ці Іраку будзе належаць каманднаму складу, які знаходзіцца на месцы.
«Гаворка ідзе аб прадастаўленьні права выбару», — заявіў афіцыйны прадстаўнік ураду ЗША, які пажадаў застацца невядомым. Ён таксама дадаў, што разгортваньне новых падразьдзяленьняў будзе адрозьнівацца ад ужо прысутных войскаў ЗША ў Кувэйце. Пакуль незразумела, ці было гэтая прапанова падтрыманая кіраўніком Пэнтагону Джэймсам Мэтысам. Прэс-сакратар Міністэрства абароны ЗША капітан ВМС Джэф Дэвіс адмовіўся ад камэнтароў з гэтай нагоды.
Адміністрацыю Абамы неаднаразова абвінавачвалі ў звышдэталёвым кантролі за ўсім, што было зьвязана з барацьбой з «Ісламскай дзяржавай», уключаючы палёты верталётаў і перамяшчэньне невялікіх падразьдзяленьняў узброеных сіл ЗША.
Паводле неназванага прадстаўніка ўраду ЗША, магчымасьць дадатковага разьмяшчэньня амэрыканскіх войскаў у Кувэйце ўключае ў сябе пэўныя абмежаваньні на разгортваньне ўзброеных сіл ЗША. Гэта будзе паступовае павелічэньне асабістага складу. Такая стратэгія дапаможа ня толькі прадухіліць зацягваньне правядзеньня ваенных апэрацый, але і крокі, якія выглядаюць добра на полі бою, але маюць нэгатыўныя дыпляматычныя і палітычныя наступствы.
Рашэньне пра тое, ці варта ствараць сілы хуткага разгортваньня на аснове падразьдзяленьняў арміі ЗША, якія знаходзяцца ў Кувэйце, зьяўляюцца часткай перагляду Белым домам стратэгіі разгрому «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і Сырыі. Цяпер там разгорнута каля 6000 вайскоўцаў ЗША, якія выконваюць у асноўным функцыі дарадцаў.
Перамога над «Ісламскай дзяржавай» зьяўляецца адной з галоўных мэтаў Дональда Трампа. Амэрыканскія чыноўнікі прызнаюць, што перагляд стратэгіі барацьбы з ІдзіЛ можа прывесьці да павелічэньня колькасьці амэрыканскіх войскаў у Сырыі. Там арабскія і курдзкія ўзброеныя фармаваньні, якія падтрымліваюцца ЗША, атачаюць Раку, фактычную сталіцу «Ісламскага дзяржавы», рыхтуючыся да яе ўзяцьця.