Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ЗША зьвінаваціў Расею ў парушэньні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасьці


Генэрал Пол Сэлва
Генэрал Пол Сэлва

Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Пол Сэлва заявіў, што Расея разьмясьціла наземныя ракеты ў парушэньне «духу і намеру» Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасьці, падпісанай яшчэ ў 1987 годзе.

Сэлва пацьвердзіў 8 сакавіка, што Расея разьмясьціла новыя ракеты SSC-8. Паводле яго, гэты крок «нясе пагрозу NATO».

Сэлва паведаміў падчас слуханьняў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, што Злучаныя Штаты ўжо выказалі сваю пазыцыю расейскаму боку. Ён, аднак, не сказаў якія варыянты дзеяньняў ЗША разглядаюць, калі дыскусіі з Расеяй не дадуць да вынікаў.

Масква неаднаразова адкідала абвінавачаньні ў парушэньні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасьці. Крэмль таксама неаднаразова называў патэнцыйным парушэньнем з боку ЗША разьмяшчэньне ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе сыстэмаў супрацьракетнай абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG