Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хэйлі: ЗША разглядаюць усе варыянты адказу на ракетныя выпрабаваньні КНДР


Злучаныя Штаты разглядаюць «усе магчымыя варыянты» адказу на чарговыя ракетныя выпрабаваньні Паўночнай Карэі, заявіла пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Хэйлі.

Камэнтуючы прапанову Кітая спыніць вайсковыя вучэньні з Паўднёвай Карэяй у абмен на спыненьне выпрабаваньняў Паўночнай Карэі, Хэйлі заявіла, што Вашынгтон «павінен убачыць хаця б нейкую пазытыўную рэакцыю КНДР».

У аўторак ЗША пачалі разгортваць сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Паўднёвай Карэі ў адказ на чарговыя выпрабаваньні балістычных ракет у КНДР. Незадаволенасьць разьмяшчэньнем супрацьракетных сыстэм выказалі прадстаўнікі Расеі і Кітаю.

У ноч на 6 сакавіка паўднёвакарэйскія вайскоўцы зафіксавалі пуск чатырох ракет з палігону ў Паўночнай Карэі. Папярэднія ракетныя тэсты КНДР правялі ў сярэдзіне лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG