Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі народ раззлуецца, ніякія службы не ўратуюць» — Статкевіч пра праслухоўваньне яго тэлефонных перамоваў


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды той факт, што ягоныя прыватныя размовы трапілі на БТ.

Па мне аднаму створаны адмысловы аддзел па вонкавым назіраньні.

«Я ведаю, што па мне аднаму створаны адмысловы аддзел па вонкавым назіраньні. Вядзецца электроннае назіраньне ў інтэрнэце і за тэлефоннымі перамовамі. Я забясьпечваю працай дзесяткі людзей. Мо зь іх працэнтаў па 5 браць за працаўладкаваньне? Бо палову вайсковай пэнсіі вылічваюць на штрафы за дэманстрацыі.

Так што ў публікацыі мікса з кавалачкаў маіх размоў з рознымі людзьмі нечаканасьцяў для мяне няма. Я ведаю, што жыву ў краіне, незаконна захопленай адной вельмі палахлівай пэрсонай, якая траціць калясальныя грошы на шматлікія спэцслужбы. Толькі б яны дапамаглі працягнуць хваравіты кайф ад улады. Мажлівасьць падглядаць і падслухоўваць таксама дае яму хваравітае задавальненьне.

Але калі народ раззлуецца, ніякія службы не ўратуюць. Таму раю яму пайсьці на саступкі патрабаваньням народа. Пакуль не позна».

На пытаньне, ці варта абскарджваць праслухоўваньне і публікацыю размоваў, Мікола Статкевіч адказаў так:

Скардзіцца халуям на іх гаспадара — пустая справа.

«Скардзіцца халуям на іх гаспадара — пустая справа. Потым да гэтага вернемся».

Кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак заявіў, што публікацыя размоваў палітыка была незаконнай.

У любым выпадку незаконна тое, што гэта трапіла ў сродкі масавай інфармацыі.

«У любым выпадку незаконна тое, што гэта трапіла ў сродкі масавай інфармацыі. Нават, калі ў межах нечага, праслухоўваньне вялося законна. Калі яно вялося, то павінна было быць нейкае абгрунтаваньне. Нам пра гэта невядома. Але гэта ўсё нагода для таго, каб зьвярнуцца ў пракуратуру і каб тая праверыла наколькі законна гэта было зроблена. Канечне, вялікі сумнеў, што праслухоўваньне рабілася законна».

У фільме «Званок сябру» прыводзяцца вытрымкі з размоваў па тэлефоне і па вайберу Міколы Статкевіча з палітуцекачом Зьмітром Бандарэнкам, бізнэсоўцам Аляксандрам Сманцэрам і іншымі асобамі.

Паводле Статкевіча, у асноўным яны зьвязаныя з устаноўчай сэсіяй Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК), напрыклад, з аплатай білетаў іншагародніх дэлегатаў..

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG