Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: Большасьць жанчын хочуць хадзіць на працу, большасьць мужчын гэтаму не пярэчаць


Ілюстрацыйнае фота

Паводле апытаньня Інстытуту Гэлапа, 70% жанчын і 66% мужчын на сьвеце хочуць, каб жанчыны працавалі на аплачванай працы.

Апытаньне было праведзенае ў 142 краінах і тэрыторыях сьвету сярод амаль 149 тысяч дарослых рэспандэнтаў. Вынікі апытаньня, як паведамляюць у сумесным дакладзе Інстытут Гэлапа і Міжнародная арганізацыя працы, адлюстроўваюць меркаваньне больш чым 99% дарослага насельніцтва сьвету.

Паводле дакладу, жанчыны хочуць альбо працаваць на аплачванай працы (29%), альбо спалучаць працу з апекай над сям’ёй (41%). Толькі 27% жанчын жадаюць заставацца дома.

Даклад паказвае, што погляды мужчын шмат у чым супадаюць з поглядамі жанчын. 28% мужчын хацелі б, каб у жанчын у іх сям’і была аплачваная праца, 29% хочуць, каб жанчыны заставаліся дома, а 38% жадалі б, каб у жанчын была магчымасьць сумяшчаць працу і сямейныя абавязкі.

XS
SM
MD
LG