Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз робіць больш жорсткім кантроль на зьнешніх межах


Эўразьвяз уводзіць дадатковыя праверкі на зьнешніх межах. Цяпер правяраць будуць і грамадзян ЭЗ.

Краіны — чальцы ЭЗ узмацняюць кантроль на зьнешніх межах Эўрапейскага зьвязу. На пасяджэньні кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ у Брусэлі ў аўторак, 7 сакавіка, было прынятае рашэньне, што ў будучыні дадзеныя ўсіх падарожных будуць правярацца электроннымі сродкамі. Выключэньні могуць быць зробленыя толькі тады, калі праверкі будуць сурʼёзна абцяжарваць перасячэньне мяжы, паведамляе DW.

Гэтымі мерамі Эўразьвяз рэагуе на рост тэрарыстычнай небясьпекі. Новыя правілы прапанавала Эўракамісія пасьля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года.

Да цяперашняга моманту на зьнешніх межах ЭЗ апрацоўваліся выключна дадзеныя грамадзян краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз прычым гэта рабілася толькі пры ўезьдзе. Новыя правілы будуць распаўсюджвацца і на грамадзян ЭЗ, а праверкі будуць ажыцьцяўляцца як пры ўезьдзе, так і пры выезьдзе з тэрыторыі Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG