Падчас 40-сэкунднага відэа мужчына паведамляе, што яго бацька быў забіты некалькі дзён таму.
«Я ў цяперашні час з маёй маці і маёй сястрой..»., кажа ён, не раскрываючы свайго месцазнаходжаньня. «Мы спадзяемся, што хутка гэта палепшыцца», — дадае ён.
Урады Нідэрляндаў, Кітая і ЗША, а таксама чацьвёртая неназваная краіна, перадалі тэрміновую гуманітарную дапамогу для абароны сямʼі.
Супрацоўнік нацыянальнай разьведвальнай службы Паўднёвай Карэі заявіў, што чалавек на відэа — Кім Хан Соль, 21-гадовы сын Кім Чэн Нама, якога забілі 13 лютага ў міжнародным аэрапорце Куала-Лумпур з дапамогай нэрвова-паралітычнага рэчыва, якое ўжываецца ў хімічнай зброі.
Па адной з вэрсіяў, дзьве жанчыны ўкалолі яго шпрыцом у аэрапорце і ўцяклі на таксі. Па іншай вэрсіі, невядомая жанчына падышла да Кім Чэн Нама ў зоне вылету аэрапорта і накінула яму на галаву хустку, прасякнутую нейкай вадкасьцю.
Брат паўночнакарэйскага лідэра памёр па дарозе ў клініку.
Кім Чэн Нам — старэйшы з братоў цяперашняга кіраўніка КНДР — з 2010 года жыве за межамі Паўночнай Карэі і неаднаразова публічна выказваўся супраць дынастычнага праўленьня.