Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «У Беларусі павінна быць ня меней за 20 мільёнаў чалавек»


Падчас уручэньня дзяржаўных узнагародаў. Аляксандар Лукашэнка ўручае ордэн Маці Зіце Марцінкевіч. 7 сакавіка 2017 году

Аляксандар Лукашэнка 7 сакавіка ўручыў узнагароды чыноўнікам і шматдзетным матулям, а таксама генэральскія пагоны шэрагу афіцэраў.

У працэсе ён адзначыў, што ў залю запрошаныя жанчыны як «прадстаўніцы самых мірных і стваральных прафэсіяў на Зямлі», перадае БЕЛТА. Але дадаў, што Беларусь «знаходзіцца ў ліку перадавых» паводле стану жанчын у грамадзтве (паводле Global Gender Gap Report, 30-я са 144 дасьледаваных).

Таксама Лукашэнка падкрэсьліў, што на яго думку менавіта матулі нясуць асноўную нагрузку па выхаваньні дзяцей — і пахваліў іх за выкананьне «сваёй галоўнай місіі».

«І гэта мэта ўсёй маёй палітыкі — у Беларусі павінна быць ня менш за 20 мільёнаў чалавек, — дадаў Лукашэнка. — Вось тады мы будзем магутныя як ніколі, і ніхто ў наш бок коса глядзець ня будзе».

Падчас уручэньня дзяржаўных унагародаў
Падчас уручэньня дзяржаўных унагародаў

У Беларусі тым часам спынілася падзеньне колькасьці насельніцтва, яна нават паціху расьце, хоць і не дасягае пікавых паказьнікаў пачатку 1990-х.

Максымум быў у 1993 годзе — тады ў Беларусі было 10,24 млн чалавек, але ў гэтым жа годзе пачаўся спад росту насельніцтва. Тэмпы скарачэньня насельніцтва дасягнулі піку ў 2002 годзе, а ў 2013 годзе насельніцтва Беларусі дасягнула мінімуму — 9,464 млн чалавек.

За час прэзыдэнцтва Лукашэнкі насельніцтва Беларусі скарацілася на 722 тысячы чалавек.

На 2017 год у Беларусі 9,505 млн чалавек — столькі ж, колькі было 40 год таму. За час прэзыдэнцтва Лукашэнкі насельніцтва Беларусі скарацілася на 722 тысячы чалавек.

Што да жанчын і дзяцей, то ў Беларусі паступова павялічваецца сярэдні ўзрост матулі пры нараджэньні першага дзіцяці: у 2016 годзе першае дзіця нараджалі ў сярэднім у 26,3 года, а ў 2010-м — у 24,9. Але ў 2016 годзе больш за палову, 58,8% нараджэньняў былі нараджэньнямі другога, трэцяга і наступных дзяцей.

У Беларусі пры нараджэньні дзяцей выплочваецца разавая грашовая дапамога: 1801 рубель за першае дзіця, 2521,4 рублі за другое і наступных. На дагляд дзіця да 3 год штомесяц выплочваецца 261,38 рублі на першае дзіця, 298,72 рублі на другое і наступных, 336,06 рублі на дзіця-інваліда. У выпадку, калі сям’я мае адначасова дзіця да 3 год і дзіця ад 3 да 18 год, на старэйшага даецца штомесячная дапамога ў 90,05 рублі. Існуюць таксама дадатковыя выплаты на дзяцей-інвалідаў і дзяцей, інфэктаваных ВІЧ, на сем’і з бацькамі-інвалідамі і татам-вайскоўцам.

«Стандартная» штомесячная выплата на першае дзіця складае 36% ад сярэдняга заробку ў Беларусі, на другое і наступных — 41,4% сярэдняга заробку.

Урад Беларусі павялічыў чаканую працягласьць жыцьця беларусаў на 256 дзён

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG