Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: ЗША паабяцалі падтрымліваць Кіеў і захоўваць санкцыі


Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас сустрэчы ў Вашынгтоне зь міністрам замежных спраў Украіны Паўлом Клімкіным падкрэсьліў, што ЗША і надалей будуць падтрымліваць Украіну.

Санкцыі ЗША супраць Расеі застануцца ў сіле да поўнага выкананьня Менскіх дамоўленасьцяў, спыненьня агрэсіі і дэакупацыі Данбасу і Крыму, паведаміла Міністэрства замежных справаў Украіны.

Суразмоўцы таксама дамовіліся працаваць над падрыхтоўкай сустрэчы паміж прэзыдэнтамі Украіны і ЗША, гаворыцца ў паведамленьні.

Сам Клімкін пасьля сустрэчы заявіў, што ўкраінскае пытаньне «застаецца фундамэнтальна важным для ЗША».

Міністар не прывёў дэталяў перамоваў, але распавёў, што размаўляў з Тылерсанам пра агрэсію Расеі супраць Украіны, і падкрэсьліў, што ні пра які «абмен» Украіны ў кантэксьце адносінаў новай адміністрацыі ЗША з Расеяй гаворкі не ідзе.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША пакуль не камэнтаваў сустрэчы Тылерсана і Клімкіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG