Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле справаздачы Сусьветнай арганізацыі здароўя, Беларусь заняла 65 месца сярод самых экалягічна чыстых краінаў сьвету. Першае месца ў рэйтынгу заняла Швэцыя. Адной з найчысьцейшых краін сьвету, найбліжэйшай да Беларусі, стала Эстонія.

Пры стварэньні рэйтынгу экспэрты арыентаваліся на зьвесткі аб узроўні забруджваньня паветра ў гарадах — норму канцэнтрацыі ў атмасфэры дробнадысьперсных часьцінак PM 2.5.

PM 2.5 — цьвёрдыя часьцінкі памерам 2,5 мікрон і менш, якія знаходзяцца ў паветры гарадоў ва ўзважаным стане. Норма іх канцэнтрацыі, устаноўленая САЗ, складае 25 мікраграмаў на кубічны мэтар. Перавышэньне парамэтру 25 мікраграмаў на кубічны мэтар можа прывесьці да разьвіцьця захворваньняў дыхальных шляхоў.

Беларусь з паказьнікам 18 мікраграмаў на кубічны мэтар заняла ў сьпісе 65-е месца. Беларускае паветра чысьцейшае, чым літоўскае і латыскае, але бруднейшае, чым расейскае і ўкраінскае.

Самай забруджанай з сусьветных сталіц быў прызнаны Эр-Рыяд (Савудаўская Арабія).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG