Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразвяз узмоцніць кантроль на вонкавых межах Шэнгенскай зоны


Рада Эўрапейскага зьвязу прыняла пастанову аб узмацненьні пашпартнага кантролю на вонкавых межах Шэнгенскай зоны. Адпаведную заяву апублікавалі на сайце Рады.

Папраўка абавязвае дзяржавы Эўразьвязу праводзіць сыстэматычныя праверкі ў дачыненьні да ўсіх асоб, якія ўяжджаюць і выяжджаюць, у тым ліку тых, хто мае права бязьвізавага праезду, і грамадзян Эўразьвязу. Кантроль будзе ўзмоцнены на наземных пагранічных пунктах, тэрміналах, вакзалах і аэрапортах. Праверкі будуць праводзіцца на прадмет прысутнасьці людзей у Шэнгенскай базе дадзеных (SIS) і базе інфармацыі Інтэрполу аб выкрадзеных і згубленых дакументах.

Пастанова павінна ўступіць у сілу праз 20 дзён пасьля падпісаньня. Папраўкі былі прапанаваны Эўракамісіяй у сьнежні 2015 гаду пасьля ўзмацненьня тэрарыстычнай пагрозы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG