Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін памілаваў расейку, асуджаную за СМС 2008 году


Аксана Севасьцідзі
Аксана Севасьцідзі

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін памілаваў Аксану Севасьцідзі, асуджаную па справе аб дзяржаўнай здрадзе. Адпаведны ўказ апублікаваны на расейскім афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Севасьцідзі была асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў дзяржаўнай здрадзе за тое, што летам 2008 году, незадоўга да вайны з Грузіяй, адправіла свайму знаёмаму СМС пра цягнік з расейскай ваеннай тэхнікай, які ішоў у бок Абхазіі.

Прысуд быў вынесены ў сакавіку 2016 году, але інфармацыя пра яго ў зьявілася толькі ў сьнежні.

У лістападзе 2014 году пры аналягічных абставінах была асуджаная жыхарка Сочы Кацярына Харэбава. Яе абвінавацілі ў шпіянажы і прысудзілі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. Абвінавачаньне заяўляла, што яна перадала сакрэтныя зьвесткі вайсковаму прадстаўніку Грузіі. Абарона настойвала, што жанчына паслала СМС аб перамяшчэньні расійскай тэхнікі ў бок Абхазіі свайму прыяцелю і не зьяўляецца шпіёнам. Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Кацярыну Харэбаву палітзьняволенай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG