Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканцы прапанавалі плян замены сыстэмы мэдычнага страхаваньня ў ЗША, уведзенай Абамам


У панядзелак рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША апублікавалі свае прапановы замены сыстэмы мэдычнага страхаваньня, так званай Obamacare, прынятай сем гадоў таму Кангрэсам, у якім дамінавала Дэмакратычная партыя.

Дапамога маламаёмным і пажылым амэрыканцам з набыцьцём страхоўкі застаецца, але замест субсыдаваньня наўпрост з дзяржаўнага бюджэту, як пры Абаму, рэспубліканцы прапануюць даваць падатковыя льготы пакупнікам страховак і вылучаць штатам дапамогу, якую тыя змогуць траціць адпаведна спэцыфічным патрэбам сваіх жыхароў.

Ключавы пункт цяперашняй сыстэмы — штрафаваньне асобаў, якія адмаўляюцца купляць страхавы поліс, — адмяняецца, але і новая сыстэма захоўвае стымулы для ўсіх грамадзян да куплі страхоўкі.

Рэспубліканскі плян захоўвае два іншыя ключавыя элемэнты Obamacare: маладыя людзі могуць карыстацца страхоўкай сваіх бацькоў да дасягненьня 26 гадоў і страхаўнікам забараняецца адмаўляць у страхаваньні асобам з хранічнымі захворваньнямі.

Спрэчкі ў Палаце прадстаўнікоў наконт рэспубліканскага пакету рэформаў пачнуцца на гэтым тыдні. Ніколі раней у гісторыі ЗША Кангрэс не адмяняў дзейную буйнамаштабную сацыяльную праграму, якая ахоплівае мільёны грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG