Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гаазе: Украіна просіць неадкладна спыніць падтрымку Расеяй узброеных груповак на Данбасе


Разгляд пазову супраць Расеі ў Міжнародным судзе ААН. Гаага, 6 сакавіка 2017 году
Разгляд пазову супраць Расеі ў Міжнародным судзе ААН. Гаага, 6 сакавіка 2017 году

У панядзелак, 6 сакавіка, Украіна сваім выступам адкрыла слуханьні Міжнароднага суду ў Гаазе на пазоў супраць Расеі. На працягу першага судовага пасяджэньня былі прадстаўленыя падрабязныя абгрунтаваньні абвінавачаньняў Расеі ў падтрымцы і фінансаваньні тэрарызму, парушэньні правоў чалавека на ўсходзе Ўкраіны і этнічнай дыскрымінацыі ў незаконна анэксаваным Крыме.

У Палацы міру ў Гаазе гаворка ішла пра шматлікія задакумэнтаваныя акты заахвочваньня тэрарызму і гвалту, этнічнага прыгнёту ўкраінцаў і крымскіх татараў на анэксаваным Расеяй украінскім паўвостраве. Галоўны акцэнт на працягу першага дня слуханьняў быў зроблены на патрабаваньні паскораных часовых захадаў, каб абараніць украінцаў ад далейшай агрэсіі і дыскрымінацыі.

Падрабязнасьці чытайце і слухайце на ўкраінскай службе Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG