Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фіён атрымаў партыйную падтрымку для прэзыдэнцкай кампаніі


Франсуа Фіён

Кандыдат у прэзыдэнты Францыі Франсуа Фіён атрымаў аднагалосную падтрымку сваёй партыі «Рэспубліканцы» для далейшага вядзеньня перадвыбарчай кампаніі.

Гэтае рашэньне было прынята ў панядзелак па выніках надзвычайнага пасяджэньня палітычнага камітэту партыі пасьля гучнага скандалу вакол Фіёна. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Сэнату Францыі, прадстаўнік «Рэспубліканцаў» Жэрар Ляршэ.

Былы прэмʼер-міністар Францыі Ален Жупэ раней у панядзелак выключыў, што зможа замяніць Фіёна на прэзыдэнцкіх выбарах, але не прапанаваў альтэрнатыўных кандыдатаў.

Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пройдуць у два туры — 23 красавіка і 7 траўня.

XS
SM
MD
LG