Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з «Гавары праўду»: «падатак на дармаедаў» не скасуюць, але зьмены рыхтуюць


Лідэры кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, архіўнае фота
Лідэры кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, архіўнае фота

Лідэры кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч правялі сустрэчу з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Гаворка ішла пра «дэкрэт аб дармаедах», эканамічныя рэформы і шырокае абмеркаваньне законапраектаў.

Як кажа Дзьмітрыеў Свабодзе, Пірштук заявіў, што скасоўваць дэкрэт № 3 не зьбіраюцца, але паабяцаў «шматлікія зьмены, якія выкрасьляць шмат каго з гэтага падатку». Дзьмітрыеў зьвярнуў увагу на пратэсты супраць дэкрэту і заклікаў прынамсі цалкам перапісаць дэкрэт і не выкарыстоўваць штрафных мераў супраць тых, хто не сплаціў збор (іх можа быць 300–350 тысяч чалавек).

Баляслаў Пірштук, архіўнае фота
Баляслаў Пірштук, архіўнае фота

«Мы вельмі катэгарычна выказалі меркаваньне, што гэтага нават блізка не павінна быць, бо тады сытуацыя можа цалкам выйсьці з-пад кантролю, — кажа Дзьмітрыеў. — Ён сказаў, што ён гэта разумее, што яны там гэта разумеюць. Але абяцаньняў, безумоўна, не было».

Таксама Дзьмітрыеў падтрымаў прапановы па эканамічных рэформах, а таксама па спрашчэньні дзейнасьці прадпрымальнікаў. Прапановы «Гавары праўду» наконт рэформы мясцовага самакіраваньня і адкрытых выбараў мэраў Пірштук не падтрымаў, а ў адказ на прапанову прыцягваць грамадзтва да абмеркаваньня важных законапраектаў згадаў пра грамадзкае абмеркаваньне Кодэксу аб адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG