Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле айца Аляксандра Надсана паставілі помнік. Фота


Учора на могілках Сьв. Панкрата ў паўночным Лёндане адбылося адкрыцьцё помніка на магіле айца Аляксандра Надсана. Аўтар помніка — скульптар Гэнік Лойка.

Абрад асьвячэньня помніка служыў біскуп Глеб Ланчына з а. Сяргеем Стасевічам, паведамляе Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі.

На адкрыцьці былі актывісты аб’яднаньня, сябры і знаёмыя айца Надсана.

Біскуп Глеб Ланчына зьвярнуўся да прысутным з казаньнем; а. Стасевіч зьвярнуў увагу на сымбалізм у выкананьні гэтага помніка. Напрыканцы яны таксама адслужылі кароткую малітву за памерлых перад магіламі біскупа Часлава Сіповіча, а. Германовіча, а. Гарошкі ды іншых беларусаў, якія знаходзяцца побач. Абрад завяршыўся сьпевам беларускага духоўнага гімну «Магутны Божа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG