Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Нямеччыны, Гішпаніі, Італіі і Францыі абмяркуюць будучыню ЭЗ


Ілюстрацыйнае фота. Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы (зьлева), канцлер Нямеччыны Ангела Мэлкель (у цэнтры) і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд
Ілюстрацыйнае фота. Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы (зьлева), канцлер Нямеччыны Ангела Мэлкель (у цэнтры) і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд

Экспэрты не чакаюць шмат ад сустрэчы ў Вэрсалі з прычыны нявызначанасьці палітычнай будучыні яе ўдзельнікаў.

Лідэры чатырох вядучых краінаў Эўропы ў панядзелак правядуць перамовы пра будучыню Эўразьвязу. Сустрэча пройдзе на фоне шматлікіх крызісаў, зь якім сутыкнуўся ЭЗ і якія выклікаюць сумневы ў пэрспэктывах самога існаваньня блёку.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд прыме ў Вэрсальскім палацы лідэраў Нямеччыны, Італіі і Гішпаніі. Сустрэча ў фармаце вячэры пройдзе на фоне бурнай дыскусіі аб разьвіцьці ЭЗ, які сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі на фоне «Брэкзіту», росту нацыяналізму і прыходу ў Белы дом Дональда Трампа, чыя адміністрацыя скептычна ставіцца да Эўразьвязу.

Гэтыя праблемы будуць абмяркоўвацца на больш шырокім саміце ЭЗ, які адбудзецца 25 сакавіка — у 60-ю гадавіну падпісаньня Рымскай дамовы, якая заклала асновы будучага блёку, якія сёньня руйнуюцца.

«ЭЗ знаходзіцца ў вельмі небясьпечнай сытуацыі. Ён можа разбурыцца», — канстатуе аналітык Францускага інстытуту міжнародных адносінаў у Парыжы Філіп Маро Дэфарж, згаджаючыся з асьцярогамі іншых экспэртаў і палітыкаў.

На мінулым тыдні старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер пазначыў рамкі больш шырокіх эўрапейскіх дыскусіяў, выклаўшы пяць магчымых сцэнароў разьвіцьця блёку, у якім пасьля выхаду Вялікай Брытаніі застанецца 27 краінаў. Сцэнары вар’ююцца ад яшчэ больш шчыльнай інтэграцыі да ідэі «шматхуткаснай» Эўропы, усярэдзіне якой існуюць групы краінаў, «гатовых» рухацца далей у канкрэтных галінах — такіх, як, напрыклад, абарона.

Аднак, як і ў многіх іншых пытаньнях, чальцы ЭЗ ня могуць прыйсьці да згоды ў гэтых сцэнарах, і сустрэча ў Вэрсалі з абмежаваным лікам удзельнікаў можа не аказаць сур’ёзнага ўплыву. Ва ўсіх чатырох лідэраў — слабыя пазыцыі, пачынаючы з Алянда, які пакіне пасаду прэзыдэнта празь некалькі тыдняў.

«Гэта не палітычная, а сэнтымэнтальная і эмацыйная сустрэча, удзельнікі якой хочуць заявіць, што ЭЗ вельмі важны і яго трэба захаваць, — кажа Дэфарж. — Нават калі яны прыйдуць да згоды ў нейкіх практычных пытаньнях, у іх няма патэнцыялу для рэалізацыі пагадненьняў».

Становішча двух лідэраў ЭЗ у Брусэлі таксама вельмі слабое. Урад Польшчы, які калісьці ўзначальваў цяперашні старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск, выступіў супраць яго выбраньня на другі тэрмін, хоць многія іншыя краіны — сябры ЭЗ падтрымалі ягоную кандыдатуру. Жан-Клёд Юнкер, які ўзначальвае выканаўчы орган ЭЗ, аб’явіў пра адстаўку ў 2019 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG