Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Трампа правялі мітынгі ў яго падтрымку ў 28 штатах


Марш у Вашынгтоне.
Марш у Вашынгтоне.

У 28 амэрыканскіх штатах прыхільнікі прэзыдэнта Дональда Трампа правялі мітынгі і шэсьці ў яго падтрымку. Акцыі пад назвай "Марш за Трампа" сталі адказам на выступы супраць прэзыдэнта, якія рэгулярна праходзяць у розных гарадах ЗША з моманту яго інаўгурацыі.

У Вашынгтоне каля 150 чалавек прайшлі маршам да Белага дому. У Нью-Ёрку каля 200 актывістаў сабраліся каля Трамп-Таўэр. Аналягічныя дэманстрацыі прайшлі, акрамя іншага, у штатах Каларада, Мічыган, Мінэсота, Агаё. У горадзе Бэрклі ў Каліфорніі некалькі чалавек былі затрыманыя пасьля сутыкненьняў з праціўнікамі Трампа.

Пасьля ўступленьня на пасаду Трампа ў ЗША праходзяць шматлікія акцыі пратэсту. У жаночым маршы ў дзень інаўгурацыі, паводле дадзеных арганізатараў, па ўсім сьвеце ўдзельнічалі каля пяці мільёнаў чалавек. У канцы лютага Трамп ў "Твітэры" заклікаў сваіх прыхільнікаў зладзіць аналягічны мітынг у яго падтрымку..

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG