Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скароцяць фінансавую дапамогу іншым краінам


Банэр USAID у Кіргізстане

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа мае намер істотна скараціць фінансавую дапамогу іншым краінам. Зэканомленыя грошы будуць накіраваны на патрэбы Міністэрства абароны.

Дакладныя дэталі скарачэньня бюджэту будуць прадстаўлены 16 сакавіка, паведаміў дырэктар бюджэтнай управы Белага дому Мік Малвэні.

Бюджэт Пэнтагону перавышае 600 мільярдаў даляраў. Адміністрацыя Белага дому мае намер прасіць Кангрэс аб павелічэньні вайсковых выдаткаў больш чым на 50 мільярдаў даляраў. У лютым прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер умацаваць і істотна мадэрнізаваць амэрыканскую армію. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра адно з самых вялікіх ваенных нарошчваньняў у гісторыі Злучаных Штатаў.

Агенцтва ЗША ў справе міжнародным разьвіцьця (USAID) — падразьдзяленьне Дзяржаўнага дэпартамэнту, адказнае за фінансавую дапамогу іншым краінам — выдаткоўвае больш за 50 мільярдаў даляраў штогод. Асноўныя напрамкі работы ведамства ўключаюць у сябе падтрымку гандлю, сельскай гаспадаркі, эканамічнага росту, аховы здароўя, экстраную гуманітарную дапамогу, садзеяньне ў прадухіленьні канфліктаў і падтрымку дэмакратыі ў бедных краінах.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG