Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс берасьцейскай актывісткі мае вырашыць мэдкамісія


Натальля Папкова на мітынгу 26 лютага.
Натальля Папкова на мітынгу 26 лютага.

Яна была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі каля свайго дому і зьмешчаная ў псыхіятрычны шпіталь напярэдадні Маршу недармаедаў, у якіх яна прымала актыўны ўдзел.

Натальля Папкова ў шпіталі.
Натальля Папкова ў шпіталі.

У панядзелак далейшае знаходжаньне актывісткі ў псыхіятрычным шпіталі мае вырашыць адмысловая мэдычная камісія. Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з актывістаў «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч.

«Сёньня разам з берасьцейскімі актывістамі мы наведалі Натальлю ў шпіталі. Яна паведаміла, што ад пятніцы адмаўляецца ад ежы, ніякага лекаваньня да яе таксама не ўжываецца. Актывістка спадзяецца, што ўжо заўтра яна выйдзе на волю».

Паводле Артура Фінькевіча, Натальлю затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля пад’езду, калі яна разам зь сястрой выходзіла са свайго дому. Санкцыю на гэта даў Берасьцейскі пракурор паводле, нібыта, заявы суседзяў аб суіцыідальных настроях актывісткі.

«Самае жахлівае, што паводле дзейных правілаў, пацярпелы ці ягоныя блізкія ня могуць нават азнаёміцца з гэтай заявай. Гэткім чынам, цалкам адсутнічае магчымасьць пракантраляваць наяўнасьць такой заявы альбо скагі, яе аўтарства альбо ананімнасьць. І ў падобнай сытуацыі можа апынуцца абсалютна любы чалавек і ў кожную хвіліну», кажа Артур Фінькевіч.

Паводле яго, актывісты «Маладой Беларусі» зь Менску будуць заставацца ў Берасьці, пакуль Натальля Папкова ня будзе вызваленая са шпіталю. Пра намер дамагацца вызваленьня актывісткі заявілі таксама ўдзельнікі Маршу недармаедаў у Берасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG