Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выяву Шчоткінай на плоце ў Менску замазалі ФОТА


Марыяна Шчоткіна, карыкатура. Фота блогера Антона Матолькі.

Пра гэтую карыкатуру раніцай 5 сакаіка паведаміў блогер Антон Матолька. Ён сфатаграфаваў выяву экс-міністра працы ў поўны рост, наклееную на плоце каля кавярні «Мануфактура» у дварах паміж праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Крла Маркса.

Аднак адразу па абедзе Эўрарадыё паведаміла, што выяву экс-міністаркі з подпісам «Гэта я, аўтар падатку для беспрацоўных» замазалі.

Марыяна Шчоткіна, цяперашняя віцэ-спікерка Савета рэспублікі, была ініцыятарам дэкрэту № 3 «Аб прадухіленьні сацыяльнага ўтрыманства», які выклікаў у Беларусі масавыя пратэсты ў розных гарадах краіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG