Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп у панядзелак падпіша абноўлены ўказ пра іміграцыю


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак, 6 сакавіка, падпіша новы ўказ аб іміграцыйнай палітыцы дзяржавы. Папярэдняя ініцыятыва новага кіраўніка краіны забараніла ўезд у Злучаныя Штаты грамадзянам шэрагу мусульманскіх краінаў, выклікала ў ЗША гарачыя спрэчкі і спарадзіла гучныя судовыя разборы.

Пра тое, што абноўленая вэрсія іміграцыйнага ўказу будзе падпісаная ўжо ў панядзелак, паведаміла выданьне Politico са спасылкай на некалькі крыніц ва ўрадзе. Згодна з новай вэрсіяй указу, забарона на ўезд у краіну грамадзянам сямі мусульманскіх краінаў захаваецца. Аднак, у адрозьненьне ад першага распараджэньня, у ім ня будзе сталай забароны на ўезд уцекачоў з Сырыі.

Акрамя таго, чакаецца, што фармулёўкі ў дакумэнце стануць больш канкрэтнымі, а абмежаваньні ня будуць закранаць уладальнікаў грын-кард і дзейных візаў. Першы міграцыйны ўказ быў падпісаны 27 студзеня і ўводзіў часовую забарону на ўезд у ЗША для грамадзянаў Іраку, Ірану, Емэну, Лібіі, Сырыі, Самалі і Судану, а таксама ўцекачоў.

У пачатку лютага дзеяньне гэтага распараджэньня было прыпынена судом, а пазьней апэляцыйны суд у Сан-Францыска пацьвердзіў рашэньне аб блякаваньні ўказу на ўсёй тэрыторыі краіны.

XS
SM
MD
LG