Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ выдаткаваў Украіне 1 мільярд даляраў


Кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) дамовілася з уладамі Ўкраіны аб выдзяленьні чарговага траншу фінансавай дапамогі. Гэта стала вынікам выкананьня Ўкраінай узгодненай c МВФ праграмы рэформаў.

У прэсавым рэлізе арганізацыі паведамляецца:

«Супрацоўнікі МВФ дасягнулі пагадненьня з украінскімі ўладамі згодна з абноўленым Мэмарандумам эканамічнай і фінансавай палітыкі. Гэта адкрывае шлях для разгляду радай дырэктараў трэцяга агляду дамоўленасьці ў рамках мэханізму пашыранага фінансаваньня ў другой палове сакавіка».

Адзначаецца, што Ўкраіне будзе прадстаўлена каля 1 мільярда даляраў.

Міністар фінансаў Украіны Аляксандр Данілюк пацьвердзіў гэтую інфармацыю.

«Гэта зьяўляецца вынікам выкананьня Ўкраінай узгодненай c МВФ праграмы рэформаў і сумеснай узгодненай працы прэзыдэнта, ураду і Нацыянальнага банку», — паведаміў ён у сваім «Фэйсбуку».

Фінансавая дапамога Ўкраіне аказваецца ў рамках чатырохгадовай праграмы падтрымкі ўкраінскай эканомікі, якую фонд запусьціў у 2015 годзе.

Агульная сума, якую плянуюць выдзеліць Украіне, ацэньваецца ў 17,5 мільярдаў даляраў.

На дадзены момант Украіна атрымала каля 6,7 мільярда даляраў. Першы транш складаў 5 мільярдаў, другі — 1,7 мільярда даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG